Ідэолагі збіраюцца вызначыць ролю Касцюшкі ў гісторыі Беларусі

Нацыянальны герой Тадэвуш Касцюшка / https://twitter.com/museum_palacyk/
Нацыянальны герой Тадэвуш Касцюшка / https://twitter.com/museum_palacyk/

Ідэолагі збіраюцца вызначыць ролю кіраўніка вызваленчага паўстання 1794 года Тадэвуша Касцюшкі ў гісторыі Беларусі. Пра гэта ў інтэрв'ю sb.by заявіў кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сергеенка.

"Ці можна назваць нацыянальным героем Касцюшку? — кажа ён. — Асоба яркая. Быў высакародны. Самааддана служыў ідэі. Але гэтая ідэя не была беларускай. Так, мы не можам выкрасліць яго са сваёй гісторыі, гэта супраць нашых прынцыпаў. Але павінны дакладна вызначыць яго ролю ў ёй, каб, як вы правільна заўважылі, нашы дзеці разумелі, на каго раўняцца".

У тым жа інтэрв'ю Сергеенка негатыўна выказаўся пра асобу кіраўніка вызваленчага паўстання Кастуся Каліноўскага, пра навукоўца Барыса Кіта. Паводле яго слоў, "неабходна выпрацаваць дакладныя крытэрыі ацэнкі ўкладу асобы ў гісторыю сваёй краіны і маркеры недатычнасці да гэтай гісторыі, такія як факты служэння інтарэсам іншых дзяржаў". Анансуецца, што падручнікі зноў будуць перапісвацца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі