Ігар Крывушэнка не здолеў выйграць Кубак Расіі

Санкт-пецярбургскі "Зеніт" стаў уладальнікам футбольнага Кубка Расіі. У фінальным матчы, які ў нядзелю прайшоў у Растове-на-Доне, піцерская каманда з лікам 1:0 перамагла навасібірскую "Сібір". Нагадаем, апошнюю трэніруе беларускі спецыяліст Ігар Крывушэнка. У фінале згулялі двое беларускіх футбалістаў, якія выступаюць за "Сібір" — Ягор Філіпенка і Дзмітрый Молаш. Адзіны гол з пенальці, прызначанага на 60-й хвіліне пасля патраплення ў штрафной пляцоўцы мяча ў руку абаронцы навасібірцаў, забіў Раман Шырокаў. Ужо ў даданыя хвіліны каманда Крывушэнкі мела 100%-ы момант, каб зраўняць лік, але мяч нейкім цудам у вароты не патрапіў.

Адзначым, што яшчэ адзін беларус, варатар Юрый Жаўноў, быў у запасе "Зеніта" і на поле не выйшаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі