Ініцыятыўныя групы кандыдатаў са спісу АДС сабралі каля 70 тысяч подпісаў
Каля 70 тысяч подпісаў ужо сабралі ініцыятыўныя групы кандыдатаў з адзінага спісу Аб'яднаных дэмакратычных сілаў. Пра гэта заявіў кіраўнік Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін. Аднак ён не змог назваць колькасць ініцыятыўных груп, якія ўжо сабралі неабходную для вылучэння кандыдатам у дэпутаты тысячу подпісаў.
БелаПАН нагадвае, што агулам акруговымі камісіямі былі зарэгістраваныя 100 ініцыятыўных групаў прэтэндэнтаў з адзінага спісу АДС. У іх працуюць больш за тры тысячы чалавек.
Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты працягнецца да 18 жніўня, іх рэгістрацыя пройдзе з 19 да 28 жніўня.