Інтэрпол затрымаў у Італіі былога кіраўніка УНА-УНСО Карчынскага

Інтэрпол затрымаў у Італіі былога кіраўніка УНА-УНСО Карчынскага

Інтэрпол затрымаў у аэрапорце ў Італіі лідара ўкраінскай партыі "Брацтва" Дзмітрыя Карчынскага. Затрыманы кажа, што ў міжнародны вышук яго падала Расія. Ён мяркуе, што справа звязаная "з тэрарызмам".

Як інфармуе УНІАН, у Італію Карчынскі прыляцеў на некалькі дзён. Штаб-кватэра Інтэрпола, нібыта, ужо прызнала запыт Расіі "палітычна матываваным", а значыць, палітыка неўзабаве могуць адпусціць.

Дзмітрый Карчынскі ў пачатку 1990-х ачольваў украінскую нацыяналістычную арганізацыю УНА-УНСО, байцы якой ваявалі ў "гарачых кропках" на Каўказе (напрыклад, у Чачні — супраць расійскіх войскаў). Ён — адзін з ідэолагаў нацыяналістычнага руху, аўтар шматлікіх кніг, публікацый. У апошнія гады Дзмітрый Карчынскі кіруе партыяй "Брацтва".

У сакавіку 2014 года ў Расіі распачалі крымінальную справу ў адносінах Карчынскага з-за яго ўдзелу ў баявых дзеяннях на Каўказе. У чэрвені 2015-га суд Сімферопаля выдаў пастанову на арышт украінскага палітыка. "Брацтва" ўключанае ў Расіі ў спіс экстрэмісцкіх арганізацый.

Фота: УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі