Іпэшнікам дазволяць прадаваць тавар без сертыфікатаў
Але пры гэтым павялічаць падаткі.
Беларускія чыноўнікі падрыхтавалі праект прэзідэнцкага ўказу, які датычыць дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў. У адпаведнасці з ім, прадпрымальнікі змогуць прадаваць тавары без сертыфікатаў Мытнага саюза, але пры гэтым для іх павялічацца падатк. Пра гэта агенцтву "Інтэрфакс-Захад" паведамлі ў галоўным упраўленні падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах.
Па словах падаткавікоў, выплата адзiнага падатку ў такім разе будзе ўжывацца з павышальным каэфіцыентам 2 і выплата ПДВ будзе адбывацца ў павялічаных памерах. Паведамляецца, што падпісанне адпаведнага ўказа "плануецца ў самы бліжэйшы час".
Нагадаем, што з 1 сакавіка многія ІП спынілі гандаль, бо ў адпаведнасці з указам Аляксандра Лукашэнкі №222 не маглі гандляваць таварамі лёгкай прамысловасці без сертыфікатаў Мытнага саюза.
У Беларусі 1 сакавіка на працу не выйшлі каля 80% ІП
Іпэшнікі са “Жданоў” масава сышлі ў адпачынкі, працуюць адзінкі (фота)
Віцебскія рынкі 1 сакавіка не працуюць (фота)
У Гродне прадпрымальнікі выйшлі на працу, але не гандлявалі (фота)