Ірак купіў ваенныя самалёты ў Беларусі і Расіі замест ЗША

У інтэрв'ю BBC ён паведаміў, што Ірак купіў знішчальнікі Су, якія будуць дастаўленыя на працягу некалькіх дзён. Прычынай гэтага Малікі назваў тое, што ЗША затрымліваюць здзелку па самалётах F-16.

Па словах кіраўніка ірацкага ўрада, гаворка ідзе пра былыя ў эксплуатацыі знішчальнікі, закупленыя як у Расіі, так і ў Беларусі. Якія менавіта самалёты чакаюцца да пастаўкі, ірацкі прэм'ер не ўдакладніў.

Дарэчы, пра намер Ірака заключыць кантракт з Расіяй на пастаўку ваеннай тэхнікі на агульную суму ў 4,3 млрд долараў паведамлялася ў верасні 2012 года. Кантракт уключае ў сябе пастаўку верталётаў Мі-28 розных мадыфікацый, самалётаў сямействаў Су і МіГ, а таксама бронетэхніку і сістэмы СПА.

Фота — АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі