Ізраільская амбасада ў Беларусі далучылася да страйку

Амбасада Ізраіля далучаецца да агульнага страйку / pixabay.com
Амбасада Ізраіля далучаецца да агульнага страйку / pixabay.com

Амбасада Ізраіля ў Беларусі далучаецца да ўсеагульнага страйку. Пра гэта паведамляецца ў сацсетках установы.

"З прычыны ўсеагульнай забастоўкі, якая абвешчана Гістадрутам — Усеагульнай федэрацыяй працоўных Ізраіля — і распаўсюджваецца на ўрадавыя ўстановы, уключаючы дыпламатычныя місіі за мяжой, Пасольства будзе зачынена і консульскія паслугі прадастаўляцца не будуць", — гаворыцца ў паведамленні амбасады.

Пра заканчэнне забастоўкі абяцаюць паведаміць дадаткова.

Як распавядала Еўрарадыё, урад Біньяміна Нетаньяху пачаў судовую рэформу, якая выклікала масавыя пратэсты па ўсёй краіне. Згодна з ёй выканаўчая ўлада атрымлівала б больш кантролю над прызначэннем суддзяў у Вярхоўны суд, а ўрад атрымаў бы магчымасць адмяняць судовыя рашэнні на аснове простай парламенцкай большасці.

Пасля масавых пратэстаў Нетаньяху абвясціў, што плануе прыпыніць рэформу. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі