Каліноўцы прадаюць з аўкцыёна апошняе шампанскае, вырабленае ў Бахмуце

Байцы ПКК

Байцы ПКК / Скрыншот

Шампанскае з Бахмута ў гільзе з подпісамі беларускіх ваяроў — такі цікавы лот выставіў на дабрачынны аўкцыён у Вільні Полк імя Каліноўскага. Таргі арганізаваныя "Форумам свабоднай Расіі" сумесна з ініцыятывай Action4.life.

Беларускія байцы абаранялі Бахмут цягам больш як 8 месяцаў. Падчас выканання баявой задачы на тэрыторыі Завода шампанскіх він у іх рукі трапілі некалькі апошніх вырабленых там бутэлек. Крыху пазней завод быў дашчэнту разбураны расійскімі абстрэламі. Вось якая гісторыя ў гэтага лота.

Сродкі, сабраныя на аўкцыёне, пойдуць на падтрымку ПКК і расійскіх добраахвотнікаў, якія ваююць у складзе ўкраінскага войска. Пра гэта распавёў адзін з арганізатараў таргоў, расійскі палітык, экс-чэмпіён свету па шахматах Гары Каспараў. Дарэчы, сярод лотаў ёсць і рэч ад яго — шахматная дошка з аўтографам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі