Кампанія Danone усё-такі сыходзіць з Расіі

Прадпрыемства кампаніі Danone / AFP
Прадпрыемства кампаніі Danone / AFP

Французская кампанія Danone вырашыла адмовіцца ад свайго бізнесу ў Расіі — яна перадае кантроль над сваімі вытворчасцямі малочных і раслінных прадуктаў новаму ўласніку. Шкоду ад гэтага рашэння ў кампаніі ацанілі ў мільярд еўра.

Адзначым, што Danone з'яўляецца адным з найбуйнейшых у свеце вытворцаў малочных прадуктаў. У Расіі кампанія працавала з 1992 года. З 2008 года Danone прадстаўленая і ў Беларусі. Офіс кампаніі займаўся пастаўкамі ў рэспубліку прадуктаў пад гандлёвымі маркамі "Актимель", "Активиа", "Растишка", "Даниссимо", "Данон". У Беларусі ў Danone ёсць і адна ўласная вытворчасць. Яна размешчаная ў Шклове і спецыялізуецца на выпуску кісламалочнай прадукцыі пад брэндам "Прастаквашына".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі