Кампанія "Права выбару": На выбарах зноў не будзе празрыстага падліку галасоў
![Кампанія "Права выбару": На выбарах зноў не будзе празрыстага падліку галасоў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/a_0.jpg.webp?itok=IlZG43_U)
Метадычныя рэкамендацыі Цэнтравыбаркама ўчастковым камісіям не ўтрымлваюць сур'ёзных зменаў. З такой заявай выступіла кампанія "Права выбару", якая назірае за падлікам галасоў. Усе рэформы беларускіх уладаў — толькі касметычныя. Пра гэта Еўрарадыё распавёў каардынатар кампаніі Дзяніс Садоўскі.
Дзяніс Садоўскі: "Выйшла метадычная рэкамендацыя Цэнтарвыбаркама, і бачна, што ніякіх зменаў не будзе. Назіральнік не будзе бачыць, як лічацца галасы. У ідэале, назіральнік знаходзіцца на той адлегласці, на якой бачыць кожны бюлетэнь, галачку ў кожным бюлетэні і бачыць, у які стос кладзецца бюлетэнь".
Яшчэ ў сакавіку 2016-га старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, што надасць больш увагі празрыстасці падліку галасоў. У прыватнасці, на выбарах для назіральнікаў вызваляць адзін бок стала, дзе вядзецца падлік галасоў.
![Кампанія "Права выбару": На выбарах зноў не будзе празрыстага падліку галасоў](/sites/default/files/styles/round_photo/public/paragraphs/round_photo/jarmoszyna-1705.jpg.webp?itok=kOhu0AZL)
Ярмошына: Апазіцыя мяне не любіць — як я магу жадаць іх перамогі на выбарах?
Ці зможа апазіцыя прайсці ў парламент? Як улады будуць падтрымліваць кандыдатаў–прыхільнікаў незалежнасці.