Кантралёры ў наземным транспарце Мінска будуць працаваць з 5-й раніцы
У Мінску кантралёры наземнага транспарту будуць пачынаць сваю працу а пятай раніцы. Пра такія навіны паведаміў падчас наўпроставай лініі генеральны дырэктар прадпрыемства “Мінсктранс” Лявонцій Папянок, піша “Мінск-Навіны”. Гэта чарговая мера, скіраваная на скарачэнне колькасці “зайцоў”. Раней рэвізоры выходзілі на працу пазней, таму безбілетнікі мелі шанец праехаць бясплатна ў першым тралейбусе.
За 11 месяцаў 2017 года “зайцы” заплацілі штрафаў болей як на 900 тысяч рублёў, а гэта ў 5,4 раза болей, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Колькасць аштрафаваных пасажыраў за студзень-лістапад таксама ўзрасло ў 4,8 раза — гэта звязваюць з увядзеннем відэарэгістратараў і адменай форменых камізэлек.