Каны: хто сёлета атрымаў залатую пальмавую галінку?
Жюстын Трые / AFP
Французскі дэтэктыўны фільм “Анатомія падзення” атрымаў галоўны прыз Канскага кінафэсту, піша ВВС. Гэта драма, у якой расказваецца гісторыя пісьменніцы, абвінавачанай у забойстве мужа.
Залатую пальмавую галінку ўручылі рэжысёру карціны Жусцін Трые. Яна стала трэцяй жанчынай-рэжысёрам, якая атрымала гэту прэстыжную ўзнагароду.
Прымаючы ўзнагароду, Трые скрытыкавала французскі ўрад за яго рэакцыю на нядаўнія пратэсты супраць падвышэння пенсійнага ўзросту.
Трые таксама раскрытыкавала “камерцыялізацыю культуры” з боку ўрада. Міністр культуры Францыі Рыма Абдул Малак заявіла, што яна “агаломшана” “несправядлівымі” каментарамі рэжысёркі.
Другі прыз у Канах дастаўся брытанскаму рэжысёру Джонатану Глэйзеру за карціну “Зона цікавасці”. Гэта экранізацыя аднайменнага рамана пісьменніка Марціна Эміса пра сям'ю, што жыве поруч з Асвенцімам.
Фэст стаў адным з найбуйных за апошнія гады. На чырвонай дывановай дарожцы з'явіліся Марцін Скарсэзэ, Роберт Дэ Ніра, Квенцін Таранціна, Шон Пен.
Што яшчэ ўбачылі гледачы Канаў
Сёлета ў Канах паказалі і прэм'еру польскага дакументальнага фільма “Адкуль куды” рэжысёра Мачака Хамела. Гэты фільм расказвае гісторыі ўкраінскіх уцекачоў, якія ратуюцца ад вайны.
У польскай і ўкраінскай версіях назвы фільма – "Skąd dokąd" і "Адкуль куды" – гэта звычайныя пытанні, якія ставяцца пры спробе прайсці праз мноства кантрольных пунктаў, размешчаных на тэрыторыі Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.