Каралін Вазняцкі выйграла Australian Open і вяртаецца ў лідары рэйтынгу WTA

Каралін Вазняцкі выйграла Australian Open і вяртаецца ў лідары рэйтынгу WTA

Дацкая тэнісістка Каралін Вазняцкі выйграла Australian Open і цяпер вяртаецца на першы радок сусветнага рэйтынгу ў жаночым адзіночным разрадзе. 27 студзеня 27-гадовая Вазняцкі абыграла ў фінале турніру румынку Сімону Халеп — 7:6, 3:6, 6:4.

Гэта першая перамога Вазняцкі на турніры “Вялікага шлему”. Раней яна двойчы гуляла ў фіналах такіх турніраў і абодва разы саступала.

Першай ракеткай свету датчанка была ў 2010-2012 гадах.

Беларускія тэнісісткі выступалі ў асноўнай сетцы адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, але пакінулі турнір. Аляксандра Сасновіч саступіла 8-й ракетцы свету, прадстаўніцы Францыі Каралін Гарсія і выбыла з 3-га тура спаборніцтваў. Арына Сабаленка выбыла пасля матчу 1-га тура, дзе прайграла Эшлі Барці з Аўстраліі — 7:6 (7:2), 4:6, 4:6.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі