Каўбасу "Доктарскую" ў ЕАЭС будуць выпускаць па адзіных стандартах
У Еўразійскім эканамічным саюзе ўвядуць адзіныя стандарты на "Доктарскую" і некаторыя іншыя папулярныя назвы каўбас, перадае БЕЛТА.
У Еўразійскай эканамічнай камісіі сёння прынялі пералікі стандартаў да тэхрэгламенту "Аб бяспецы мяса і мясной прадукцыі". Дакумент падрыхтаваны на падставе прапаноў дзяржаў саюза.
У пералік упершыню ўвайшлі 20 міждзяржаўных стандартаў для 70 прыдуманых назваў мясной прадукцыі, якія не зарэгістраваныя як аб'екты інтэлектуальнай уласнасці. Напрыклад, гэта такія гатункі каўбасаў, як "Доктарская", "Аматарская", "Брауншвейгская" ды іншыя.
Рашэнне набудзе моц з 1 чэрвеня 2020 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.