Хакеісты "Дынама-Мінск" выйгралі ў "Северсталі", сапернікі не паціснулі ім рукі
Мінскае "Дынама" выйграла ў "Северсталі" / БЕЛТА
"Дынама Мінск" выйграла ў КХЛ другі матч запар. 17 студзеня "зубры" прымалі ў сябе дома чарапавецкую "Северсталь".
Гульня скончылася перамогай дынамаўцаў — 2:0 (0:0, 1:0, 1:0). Шайбамі ў складзе мінчукоў вызначыліся Дзмітрый Сакалоў і Седрык Пак'ет.
Пасля гульні хакеісты "Северсталі" адмовіліся паціснуць рукі дынамаўцам.
Дзякуючы перамозе беларускі клуб падняўся ў Заходняй канферэнцыі КХЛ на восьмы радок. Цяпер "Дынама" на 2 ачкі апераджае якраз "Северсталь".
Наступны матч "зубры" правядуць 22 студзеня на выездзе. Іх сапернікам зноў будзе чарапавецкая каманда.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.