Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі "Северсталі", хаця вялі з лікам 2:0
"Дынамаўцы" прайгралі "Северсталі"
Хакеісты мінскага "Дынама" ў Чарапаўцы ў рамках чэмпіянату КХЛ сустракаліся з мясцовай "Северсталлю". Гульня скончылася перамогай гаспадароў — 3:2.
Пасля другога перыяду "зубры" вялі з лікам 2:0, але ў трэцім перыядзе прапусцілі адразу дзве шайбы. У авертайме мінчукам доўгі час прыйшлося дзейнічаць у меншасці. Аднак лёс гульні быў вырашаны ў серыі пасляматчавых булітаў: мацнейшымі выявіліся хакеісты "Северсталі".
У турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі "Дынама" займае сёмы радок, маючы ў актыве 13 ачкоў пасля 12 матчаў. "Северсталь" размяшчаецца на пятым месцы — у яе 16 балаў.
Выязную серыю "дынамаўцы" завершаць 10 кастрычніка ў Санкт-Пецярбургу — іх чакае сустрэча з мясцовым СКА.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.