Хакеісты мінскага "Дынама" ў першым матчы плэй-оф выйгралі ў СКА
"Дынама" стартавала ў плэй-оф з перамогі / t.me/hcdinamoby/
Хакеісты мінскага "Дынама" ў першым матчы 1/8 фіналу Кубка Гагарына выйгралі ў гасцях у СКА — 6:4 (1:1. 1:1, 4:2). У дынамаўцаў шайбы на рахунку Мікіты Пышкайлы, Седрыка Пакета, Рамана Гарбунова, Уладзіміра Алістрава (дзве) і Віталя Пінчука. Перамога сенсацыйная, паколькі армейцы — адны з лідараў КХЛ. У апошнія два сезоны яны спынялі мінскае "Дынама" ў першым раўндзе плэй-оф.
У пятніцу, 3 сакавіка, каманды зноў згуляюць у Санкт-Пецярбургу. Першы матч у Мінску запланаваны на 5 сакавіка.
Лік у серыі 1:0 на карысць "Дынама".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.