Хакеісты мінскага "Дынама" выйгралі важны матч у маскоўскага "Спартака"

На матчы было больш за 9 тысяч заўзятараў / hcdinamo.by
На матчы было больш за 9 тысяч заўзятараў / hcdinamo.by

Хакеісты мінскага "Дынама" ў чэмпіянаце КХЛ выйгралі важны матч у маскоўскага "Спартака" — 3:1 (0:1, 2:0, 1:0). Шайбы ў дынамаўцаў на рахунку Седрыка Пакета, Ніка Мерклі і Дзмітрыя Корабава.

"Дынама" працягвае барацьбу за месца ў зоне плэй-оф Заходняй канферэнцыі. У яго 63 ачкі пасля 61 гульні і сёмае месца, у "Северсталі" 62 і матч у запасе, у "Спартака" засталося 58 ачкоў пасля 60 гульняў.

9 лютага — гасцявы матч з чалябінскім "Трактарам".

Хакеісты мінскага "Дынама" выйгралі важны матч у маскоўскага "Спартака"
t.me/hcdinamoby/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі