Хакеісты "Юнацтва" выйгралі ў "Металурга", хаця прайгравалі 0:3

Хакейны матч "Юнацтва" — "Металург"

Хакейны матч "Юнацтва" — "Металург" / ХК "Юнацтва"

1 лютага ў рамках беларускай хакейнай Экстралігі ў Мінску сустракаліся мінскае "Юнацтва" і жлобінскі "Металург".

У першым перыядзе госці забілі дзве шайбы, а на пачатку другога перыяду Арцём Анціпаў забіў трэцюю, аформіўшы свой дубль у гульні. Аднак лік 3:0 трымаўся нядоўга. Ужо ў другім перыядзе хакеісты "Юнацтва" скарацілі разрыў да мінімуму, забіўшы дзве шайбы. А да канца гульні ім удалося зрабіць лік нічыйным — 3:3.

Выявіць больш моцную каманду ў авертайме таксама не атрымалася, а ў серыі пасляматчавых булітаў удача была на баку "Юнацтва" — 4:3.

Таксама ў чацвер "Дынама-Маладзечна" ў сябе дома выйграла ў "Гомеля" — 4:1, а "Шахцёр" на сваёй пляцоўцы разграміў хакеістаў "Магілёва" — 6:1. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі