Кіраўнік Мінска загадаў высветліць прычыну ўзнікнення ў адной з кватэр інфрагуку
![Спецыялісты засведчылі, што інфрагук прысутнічае (ілюстрацыйнае фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2025-01/listening-3079065_1280.jpg.webp?itok=FXWGtzk0)
Спецыялісты засведчылі, што інфрагук прысутнічае (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com
Старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў загадаў высветліць прычыну ўзнікнення ў адной з кватэр у доме па вуліцы Матусевіча інфрагуку. Яе жыхарка паскардзілася яму падчас прыёму. Па словах жанчыны, у яе жыллі пастаянна даносіцца аднекуль гук нізкай частаты.
Высветлілася, што кватэру ўжо абследавалі спецыялісты. Яны засведчылі, што інфрагук прысутнічае, але не змаглі знайсці яго крыніцу.
Паўторным замерам гуку і высвятленнем прычыны яго ўзнікнення зоймецца цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.