Кіраўнік расійскага ўраду зацвердзіў пагадненне аб авіябазе ў Беларусі

Кіраўнік расійскага ўраду зацвердзіў пагадненне аб авіябазе ў Беларусі

Расійскі прэм’ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў пастанову аб перадачы прэзідэнту Расіі на подпіс дакумента аб пагадненні паміж Расіяй і Беларуссю, які прадугледжвае знаходжанне расійскай авіябазы на беларускай тэрыторыі.

У праекце пагаднення вызначаны парадак выкарыстання авіябазы сумесна з узброенымі сіламі Беларусі для абароны дзьвюх краін. Дакумент доўгатэрмінова замацуе расійскую ваенную прысутнасць ў рэгіёне і будзе садзейнічаць замацаванню яго бяспекі, адзначае ria.ru

4 жніўня падчас сустрэчы з журналістамі Еўрарадыё, TUT.by і Радыё Свабода Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі не будзе расійскіх авіябазаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі