Кіраўніка "Сервалюкса" Баскіна перавялі пад хатні арышт

Кіраўніка "Сервалюкса" Баскіна перавялі пад хатні арышт

Вызваленага з-пад варты кіраўніка групы кампаніяў "Сервалюкс" Яўгена Баскіна перавялі пад хатні арышт. Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміў начальнік прэс-службы Камітэта дзяржбяспекі Дзмітрый Пабяржын.

Ён патлумачыў, што такое рашэнне было прынята "ў сувязі з наноў адкрытымі абставінамі".

Неафіцыйна ходзяць чуткі, што Баскін кампенсаваў тую шкоду, у якой яго падазраюць.

Звесткі пра затрыманне аднаго з самых паспяховых бізнэсоўцаў Беларусі і некалькіх іншых супрацоўнікаў "Сервалюкса" з'явіліся 14 сакавіка. На наступны дзень яе пацвердзіў старшыня КДБ Валерый Вакульчык. Ён заявіў, што 15 сакавіка былі затрыманыя 15 службовых асоб групы кампаній "Сервалюкс". Іх падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Следства казала пра 370 млрд рублёў. Таксама Вакульчык паведаміў, што Баскін і яго фінансавы дырэктар былі затрыманыя ў мінскім аэрапорце пры спробе ўцячы за мяжу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі