На волю выйшаў саўладальнік "Гіпа" Васіль Варфаламееў — "Наша Ніва"

Васіль Варфаламееў

Васіль Варфаламееў / nashaniva.com

На волю выйшаў бізнесовец Васіль Варфаламееў — саўладальнік кампаній "Гіпа", "Белмаркет", "Эліз" ды іншых. Пра яго вызваленне піша "Наша Ніва".

Умовы, на якіх бізнесоўца выпусцілі з-за кратаў, не агучваюцца.

Пра арышт Варфаламеева стала вядома ў лютым 2024 года. У СІЗА ён правёў каля трох месяцаў.

У 2023-м у "Гіпа" ўзніклі сур'ёзныя праблемы, бо Лукашэнка абурыўся высокім заробкам топ-менеджара гэтай гандлёвай сеткі. Кіраўнік Дзяржкантролю Васіль Герасімаў казаў, што гендырэктар "Гіпа", які знаходзіцца за мяжой, у сярэднім атрымлівае 258 тысяч рублёў на месяц — каля 100 тысяч долараў.

На сёння "Гіпа" мае 29 крамаў па ўсёй Беларусі, прычым 23 з іх размяшчаюцца ў Мінску і яго ваколіцах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі