Кіроўцу не трэба шукаць рэшту. У некаторых маршрутках дазволілі плаціць карткай

Банкаўская картка

Банкаўская картка / pixabay.com

У маршрутках, якія возяць пасажыраў па маршруце "Мінск-Слуцк", дазволяць аплачваць праезд карткай. Тэрміналы ўсталюе адзін з перавозчыкаў — ТАА "Лінія дарог", расказваюць у Міжрэгіянальнай асацыяцыі перавозчыкаў. Раней на ўсіх міжрэгіянальных маршрутах у Беларусі можна было плаціць за праезд толькі наяўнымі.

"Пытанні і запыты на гэтую тэму паступалі пастаянна. Пасажыры цікавіліся, чаму маршруткі і аўтобусы не абсталяваныя тэрміналамі для прыняцця аплаты карткай. Бо гэта зручны спосаб. Па законе няма абавязковых патрабаванняў для ўсталявання тэрміналаў", — кажуць у асацыяцыі.

Кіроўцы кажуць, што пасля ўсталявання тэрміналаў стала менш канфліктных сітуацый — напрыклад, прапаў сцэнар "няма рэшты".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі