Дзяржперавозчыкі заменяць прыватных? Разабраліся на непапулярных маршрутах

Рынак пасажыраперавозак дрэйфуе у бок дзяржаўнай маёмасці

Рынак пасажыраперавозак дрэйфуе у бок дзяржаўнай маёмасці / калаж Euroradio

Беларускія ўлады працягваюць змагацца з прыватным бізнесам у сферы перавозкі пасажыраў, называючы гэта “барацьбой з нелегальнымі маршрутчыкамі”.

Так прадстаўнік “Мінсктранса” Андрэй Гладкі 24 ліпеня расказаў, што ў прадпрымальнікаў актыўна канфіскуюць транспарт да рашэння суда. Толькі сёлета было адабрана каля 280 легкавікоў і каля 70 аўтобусаў.

Вось толькі ці змогуць дзяржаўныя перавозчыкі цалкам замяніць прыватнікаў, якіх старанна выціскаюць з рынка паслуг? Еўрарадыё разабралася ў гэтым пытанні.

Каб зразумець, ці гатовая дзяржава на цяперашні момант задаволіць попыт беларусаў на перасоўванне па краіне, мы параўналі прапановы ад дзяржаўнага сэрвісу замовы квіткоў Ticketbus і прыватнага Atlasbus.

Дзеля прыкладу мы абралі не самыя папулярныя маршруты ў кожным рэгіёне Беларусі з магчымасцю выехаць туды з Мінска 27 ці 28 ліпеня.

Залегчы на ​​дно ў Скідзелі

Пачнём з Гродзенскай вобласці. Трапіць у горад Скідзель з насельніцтвам амаль 10 тысяч чалавек с дзяржаўным перавозчыкам не атрымаецца. Сістэма нават не ведае пра існаванне такога маршрута. 

Мы патэлефанавалі ў “Мінсктранс” з пытаннем, ці пачне прадпрыемства вазіць людзей з Мінска ў Скідзель, калі прыватнікі знікнуць. Супрацоўнікі “Мінкстранса” адказалі, што гэта не іх справа і прапанавалі звярнуцца ў “Гроднааблтранс”, хоць пытанне тычылася маршруту Мінск — Скідзель — Мінск. 

Дзяржаўны перавозчык таксама прапануе звазіць у Свіслач — толькі гэта гарадскі пасёлак у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці.

Што тычыцца гарадскога пасёлка Вялікая Бераставіца, то з “дзяржаўнікамі” туды таксама не трапіш. І ў прыватнікаў з гэтым праблемы — ёсць толькі адна маршрутка ў 17:20 28 ліпеня. 

Белыя плямы Віцебшчыны

Глядзім Віцебскую вобласць. У гарадскія пасёлкі Расоны і Лёзна, горад Дуброўна, падаецца, немагчыма трапіць на маршрутцы — прыватныя і дзяржаўныя перавозчыкі туды квіткі не прадаюць. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі