Мінтранс заяўляе пра перамогу над нелегальнымі маршруткамі

Маршрутка, ілюстрацыйнае фота

Маршрутка, ілюстрацыйнае фота / expressbus.by

Дзейнасць нелегальных маршрутчыкаў, якія займаліся рэгулярнымі перавозкамі пасажыраў без належных дазволаў, практычна спыненая. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 24 ліпеня заявіў прадстаўнік Мінтранса Андрэй Гладкі, перадае расійскае інфармагенцтва Sputnik.

Паводле яго, перамогі ўдалося дамагчыся дзякуючы канфіскацыі транспарту да рашэння суда. "Фактычна на сённяшні момант ужо спыненая дзейнасць нерэгулярных перавозчыкаў, якія выконвалі аўтобусамі катэгорыі два, так званымі маршруткамі", — кажа чыноўнік.

Гладкі ўдакладніў, што сёлета было канфіскавана каля 280 легкавікоў і каля 70 аўтобусаў, якія займаліся незаконнымі перавозкамі пасажыраў.

Узмоцнены кантроль за маршруткамі пачаўся пасля жорсткай аварыі з маршруткай пад Смалявічамі ў лютым 2023 года. Тады загінулі 13 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі