За 5 месяцаў у аварыі патрапілі 32 маршруткі

Маршрутка Мінск — Гродна

Маршрутка Мінск — Гродна / Скрыншот

32 ДТЗ з маршруткамі здарыліся за першыя 5 месяцаў 2024 года ў Беларусі. У гэтых аварыях 60 чалавек атрымалі траўмы. Загінулых няма, паведамляе прэс-служба МУС.

З 7 па 19 чэрвеня ДАІ праводзіць "прафілактычныя мерапрыемствы". Патрулі ДПС будуць спыняць маршруткі і правяраць дакументы кіроўцаў, кантраляваць выкананне ПДР і правілаў перавозкі пасажыраў. Таксама ўвагу нададуць тэхнічнаму стану мікрааўтобусаў.

Праверкі закрануць гарадскія, прыгарадныя і міжгароднія маршруты.

На гэтым тыдні ДТЗ з удзелам маршруткі адбылося ў Менску. На праспекце Незалежнасці 31-гадовы вадзіцель не ўтрымаў мікрааўтобус на мокрай дарозе. Ён вылецеў на збочыну і скокаў па зялёнай зоне, а потым апынуўся на ходніках.

У выніку ДТЗ 22-гадовая пасажырка маршруткі атрымала цялесныя пашкоджанні і была дастаўлена ў лякарню для абследавання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі