Колькасць пацярпелых ад расійскага ўдару па Чарнігаве павялічылася да 117
Сярод тых, хто загінуў — шасцігадовае дзіцё / Нацпаліцыя Украіны
Колькасць пацярпелых ад расійскага ўдару па ўкраінскаму Чарнігаве павялічылася да 117 чалавек. У горадзе абвешчаная трохдзённая жалоба.
Загінула 7 чалавек, у тым ліку шасцігадовае дзіцё. Больш за сотню людзей атрымалі параненні. Большасць з іх не знаходзіліся ў будынку тэатра, у які Расія выпусціла ракету, а былі недзе навокал: у аўто, на плошчы, вуліцах. Нездалёк знаходзяцца адразу тры царквы, і шмат хто ішоў адтуль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.