Крымінальную справу на Анжаліку Борыс спынілі — "Белсат"
Анжаліка Борыс / PAP
Кіраўніцу неафіцыйнага Саюза палякаў у Беларусі Анжаліку Борыс разам з маці выклікалі ў Мінск. Там ёй уручылі дакумент пра спыненне крымінальнай справы "ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства", паведамляе "Белсат". Таксама ёй паабяцалі вярнуць усе рэчы, забраныя падчас следства.
Анжаліку Борыс, Анджэя Пачобута і яшчэ некалькіх актывістак польскай меншасці затрымалі ўвесну 2021 года. Усе затрыманыя, акрамя Борыс і Пачобута, пагадзіліся з'ехаць з Беларусі ў Польшчу.
Борыс вызвалілі з-пад варты ў сакавіку 2022 года і перавялі пад неафіцыйны хатні арышт. Яна пражывала ў сваёй маці ў вёсцы Грабяні Гродзенскай вобласці.
У сваім выступе 31 сакавіка Лукашэнка заявіў, што Борыс карыстаецца свабодай перамяшчэння і нібыта нядаўна ездзіла ў Польшчу, дзе яе маці рабілі аперацыю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.