Кубак Беларусі па футболе: БАТЭ выйшаў у ¼ фіналу
Хатняя сустрэча са “Слуцкам” атрымалася складанай для барысаўчан.
Матч 1/8 фіналу Кубка краіны праходзіў у Барысаве на гарадскім стадыёне. “Слуцк” выявіўся нязручным супернікам для БАТЭ: пасля першага тайму каманды сыходзілі з поля з “сухой” нічыёй.
У другім тайме лік адкрылі госці — на 61-й хвіліне адзначыўся японскі легіянер Йосуке Сайто. Гаспадарам удалося зраўняць лік толькі на 86-й хвіліне (Неманья Тубіч). І толькі ў дадатковы час Мікалай Сігневіч прынёс БАТЭ перамогу.