Культурны супраціў: як кіно дапамагае распавядаць свету пра сапраўдную Беларусь

Bulbamovie у 2021 годзе / gov.pl
Bulbamovie у 2021 годзе / gov.pl

Беларускаму кіно больш няма месца ў Беларусі. Адзіную стужку беларускага рэжысёра Андрэя Кудзіненкі “Дзесяць жыццяў Мядзведзя”, якая павінна была з’явіцца на “Лістападзе”, знялі з праграмы. Затое ў Польшчы і Украіне беларускае кіно не толькі ідзе, але яшчэ і дапамагае нагадваць суседзям, што Беларусь — гэта не рэжым Лукашэнкі.

Еўрарадыё даведалася, як суседзі рэагуюць на беларускія стужкі і чаму кіно патрэбнае нават падчас вайны.

“Праз украінскае кіно зацікавіліся Усходам”

З 18 па 20 лістапада ў варшаўскім кінатэатры Ilusion адбудзецца Фестываль беларускага кіно Bulbamovie. Яго стваральнік Януш Гаўрылюк кажа, што, калі фестываль толькі рыхтавалі, ужо ішла вайна. Таму напачатку была асцярога, як яго ўспрымуць.

Дзякуй богу, палякі ў Варшаве, думаю, добра разумеюць сітуацыю беларусаў. Яны ведаюць, на якой пазіцыі стаіць Bulbamovie. З таго, што мае сябры кажуць, у горадзе шмат афішаў Bulbamovie і няма сапсаваных фарбай, напрыклад, і ў сацсетках не бачыў каментараў кшталту, “а што вы там муціце беларускае кіно, калі Беларусь удзельнічае ў вайне супраць Украіны?”

Да таго ж, пасля пачатку вайны ў Польшчы паказваюць шмат украінскага кіно. І тут з’яўляюцца як мінімум дзве прычыны, чаму беларускае цяпер мае актуальнасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі