Латушка стварыў кааліцыю з рухам “За Свабоду!” для ўдзелу ў выбарах у КР

Павел Латушка

Павел Латушка / Euroradio

Павел Латушка і Юрый Губарэвіч у сумесным відэазвароце заявілі пра ўдзел у выбарах у Каардынацыйную раду (яны адбудуцца ў канцы траўня 2024-га). Латушка стварыў кааліцыю з рухам “За Свабоду!”. І да яе далучыліся "іншыя грамадскія аб’яднанні, блогеры, дыпламаты, юрысты, адвакаты, дзеячы культуры, прадпрымальнікі". 

"Давайце разам прымем удзел у выбарах, — гаворыць Павел Латушка. — Нам важна зразумець пасля 3,5 гадоў несупыннай барацьбы, што ніхто не вырашыць за нас беларусаў нашыя праблемы... Новая Каардынацыйная рада павінна мець задачу — адстойваць нацыянальныя інтарэсы Беларусі, правы беларусаў і ўплываць на рашэнні, якія могуць датычыцца нас з вамі. Перакананы, што Каардынацыйная рада як дэмакратычна абраны інстытут таксама будзе запатрабавана і ў транзітны перыяд зменаў у Беларусі".

Латушка — экс-міністр культуры Беларусі, кіраўнік НАУ, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета. Губарэвіч — кіраўнік руху "За Свабоду".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі