Літва адклікае свайго амбасадара ў Беларусі для кансультацый

Літва адклікае свайго амбасадара ў Беларусі для кансультацый

Літва ўсё ж адклікае свайго амбасадара ў Беларусі для кансультацый. Пра гэта ў Twitter паведаміў літоўскі міністр замежных спраў Лінас Лінкявічус. Ён адзначае, што рашэнне прынятае пасля абмеркавання сітуацыі з Бруселем і Варшавай. У Вільні яшчэ спадзяюцца, што ўдасца дамовіцца з Мінскам не скарачаць дыпламатычны персанал. Як вядома, 2 кастрычніка МЗС нашай краіны паведаміў пра адкліканне беларускіх паслоў з Польшчы і Літвы для кансультацый (яны ўжо прыбылі ў Беларусь). Афіцыйны Мінск прапанаваў Варшаве і Вільні зрабіць тое самае. Літва аднак адклікаць амбасадара не хацела. Таксама ад амбасадаў Польшчы і Літвы ў Беларусі чакаюць істотнага скарачэння дыпламатаў.

Лінкявічус падкрэслівае, што часовае адкліканне амбасадара мусіць пасадзейнічаць "змяншэнню напружанасці" і "захаванню дыпламатычнага прадстаўніцтва на ўзроўні амбасадараў". "Калі мы і далей будзем атрымліваць патрабаванні аб значным скарачэнні колькасці дыпламатычнага персаналу ў Беларусі, то адкажам адпаведным чынам", — піша літоўскі міністр.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі