Літва адмовілася адклікаць амбасадара з Беларусі
Літва пакуль што не плануе адклікацыь амбасадара і скарачаць колькаць персаналу ў амбасадзе. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Лінас Лінкявічус.
Як паведамляла Еўрарадыё, 2 кастрычніка МЗС Беларусі заявіа, што адклікае амбасадараў з Польшчы і Літвы "для кансультацыяў". Адпаведныя крокі было прапанавана зрабіць афіцыйным Варшаве і Вільні. Таксама МЗС прапанавала скараціць колькасць амбасадаў гэтых краін — прывесці іх да парытэту з адпаведнымі беларускімі амбасадамі. У літоўскай амбасадзе павінна застацца 15 дыпламатаў замест 25, у польскай — 18 замест 50.
"Мы сапраўды не маем намеру адклікаць на кансультацыі і дакладна не будзем нічога рабіць ў пытанні скарачэння персаналу. Мы не зацікаўленыя ў скарачэнні каналаў супрацоўніцтва, зносін, мы бачым, і мноства праблем у гэтым, і самі дакладна не будзе звяртацца да такой ініцыятывы, бо не бачым у гэтым карысці", — прыводзіць ru.delfi.lt адказ Лінкявічуса.
Ён падкрэсліў, што афіцыйны Мінску высунуў не патрабаванне, а прапанову. Кіраўнік літоўскай дыпламатыі падкрэсліў, што гэтую заяву ён сустрэў са шкадаваннем і расчараваннем.
Лінкявічус дадаў, што абмеркаваў сумесны адказ з міністрам замежных спраў Польшчы Збігневам Рау і паінфармаваў Еўрапейскую службу знешніх сувязяў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.