Літва не прапусціла праз мяжу сістэму запуску ракет, якая ехала з Беларусі
delfi.lt
Літоўская мытня не прапусціла праз мяжу кампаненты сістэмы M20 Missile Weapon System Model, якія ехалі з Беларусі ў двух грузавіках. Яны прыбылі ў Беларусь з Расіі на выставу MILEX-2019, а затым накіроўваліся праз Клайпедскі порт у Кітай.
У Літве дзейнічаюць забароны і абмежаванні на ўвоз ваеннага абсталявання, таму аўтамабілі з грузам вярнулі ў Беларусь, перадае Delfi. Рашэнне аб развароце прынялі спецыялісты Інспекцыі стратэгічных тавараў Цэнтра кантролю перамяшчэння Узброеных сіл Літвы, якія абследавалі ракетную сістэму.