Літва забароніць ездзіць у Беларусь тым, хто працуе з сакрэтнай інфармацыяй
Мяжа Беларусі і Літвы
Службовым асобам Літвы, якія маюць доступ да сакрэтнай інфармацыі, плануюць забараніць паездкі ў Беларусь і Расію. Абмежаванні могуць закрануць каля 56 тысяч дзяржслужбоўцаў. Пра гэта паведамляе LRT, спасылаючыся на кіраўніка Нацыянальнага цэнтра кіравання крызіснымі сітуацыямі краіны (NKVC) Вільмантаса Віткаўскаса.
Адпаведныя змены ў закон "Аб дзяржаўнай і службовай таямніцы" распрацоўвае Міністэрства абароны краіны. Такія меры ш Літве тлумачаць актывізацыяй дзейнасці беларускіх спецслужбаў на мяжы.
Прадстаўнікі Літвы спасылаюцца на тое, што на беларускіх памежных пунктах пропуску літоўскіх грамадзян дапытваюць, аказваюць на іх псіхалагічны ціск і шантажуюць, прымушаючы да супрацы.
Як паведамлялася раней, у жніўні Літва зачыніла пункты пропуску "Шумскас" і "Цвярачус" на мяжы з Беларуссю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.