Лукашэнка: Беларусь мае імунітэт да віруса рэвалюцый і любой агрэсіі
З прамовай выступіў у пятніцу Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстым сходзе ў Мінску, прысвечаным 65-годдзю Перамогі савецкага народу ў Вялікай Айчыннай вайне. Горкі досвед мінулай вайны прывіў нам імунітэт да віруса рэвалюцый, нестабільнасці і наагул любой агрэсіі, але разам з тым зрабіў адчувальнымі да пагрозаў нацыянальным інтарэсам, заявіў Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што спробы рэвізіі вынікаў Другой сусветнай вайны — злачынныя. Вялікая Перамога з'яўляецца трывалай крыніцай нацыянальнага гонару, апірышчам ідэалогіі і дзяржаўнасці, тым знакавай гістарычнай падзеяй, якая аб'ядноўвае пакаленні, цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка мяркуе, што надыйшоў час здаць у архіў стэрэатыпы халоднай вайны, якія падзяляюць краіны на "кепскія" і "добрыя".
У Беларусі хопіць палітычнай волі, каб рашуча спыніць любыя спробы ўмяшальніцтва ў яе ўнутраныя справы, адзначыў у прамове кіраўнік нашай краіны.