Лукашэнка едзе ў Магілёўскую вобласць

Лукашэнка едзе ў Магілёўскую вобласць

Аляксандр Лукашэнка сёння, 22 ліпеня накіруецца ў Магілёўскую вобласць. Мэта паездкі — азнаёміцца з тым, як выконваюцца даручэнні па сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёна. У праграме паездкі візіты на прадпрыемства “Тэхналіт” і Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання.

На “Тэхналіце” кіраўніка Беларусі азнаёмяць з развіццём інавацыйных тэхналогій і арганізацыяй вытворчасці высакаякасных айчынных дэталяў рухавікоў і гідратрансмісіяў, з развіццём экспарту і імпартазамяшчэннем на прадпрыемстве. Таксама Лукашэнку дакладуць аб фінансава-эканамічным стане і перспектывах развіцця прадпрыемства.

На Магілёўскім ліфтавым заводзе Лукашэнку праінфармуюць аб развіцці прадпрыемства, яго рэканструкцыі і мадэрнізацыі, выпуску новай прадукцыі і павышэнні яго канкурэнтаздольнасці, перадае БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі