Лукашэнка на Генеральнай Асамблеі ААН: А дзяцей хто нараджаць будзе?

Лукашэнка на Генеральнай Асамблеі ААН: А дзяцей хто нараджаць будзе?

Падчас свайго выступу на юбілейнай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, Аляксандр Лукашэнка кіраўнік Беларусі раскрытыкаваў нетрадыцыйныя шлюбы. Беларускі кіраўнік заявіў, што цяпер у большасці краін адбываюцца працэсы разбурэння традыцыйнай сям'і.

“Апошнім часам пад гучныя заклікі да максімальнай свабоды ў шэрагу краін падвяргаюцца выпрабаванню на трываласць асноватворныя асновы чалавечага грамадства — сям'я , мараль і маральнасць. Асабліва не падабаецца, калі нам прапаноўваюць прызнаць нейкія адступленні ад норм маралі і розныя сацыяльныя навацыі ў якасці нармальных. Як я кажу ў такіх выпадках? А дзяцей хто нараджаць будзе?”, — сказаў Лукашэнка.

Малодшы сын кіраўніка дзяржавы, Мікалай Лукашэнка, таксама прысутнічаў на асамблеі ААН.

Фота: БЕЛТА

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі