Лукашэнка: Новы этап пачынаецца ў жыцці маім

Лукашэнка: Новы этап пачынаецца ў жыцці маім

У аўторак, 13 кастрычніка, Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў Мінску з прэзідэнтам Палаты эканомікі Аўстрыі Крыстафам Ляйтлам і першым намеснікам старшыні Нацыянальнага савета Аўстрыі Карлхайнцам Копфам. Гаворка ішла пра аўстрыйскія крэдыты і інвестыцыі, якія дапамаглі мадэрнізаваць беларускія прадпрыемствы ды пра будучыя адносіны. Лукашэнка падкрэсліў гасцям, што невыпадкова сустракаецца з прадстаўнікамі Аўстрыі адразу пасля заканчэння прэзідэнцкіх выбараў.

"Новы этап пачынаецца ў жыцці маім і, напэўна, нашага грамадства ўвогуле. Гэта яшчэ трэба асэнсаваць", — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў пра тое, што "быццам бы ў нас пацяпленне адбываецца з Еўрасаюзам і з асобнымі краінамі Еўрасаюза". Аўстрыйскія госці адзначылі, што ЕС зрабіў першы крок да адмены санкцый і спадзяюцца, што гэта будзе толькі пачатак. Карлхайнц Копф мяркуе, што пачынаецца "новая эра" ў адносінах Беларусі і Еўрасаюза.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі