Лукашэнка патрабуе ад навукоўцаў распрацовак сусветнага ўзроўню (відэа)
У панядзелак кіраўнік дзяржавы праводзіць нараду, прысвечаную перспектывам развіцця навукі. У ёй удзельнічаюць вядучыя навукоўцы Беларусі.
Як паведамляе БЕЛТА, Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад навукоўцаў "прарыўных распрацовак сусветнага ўзроўню".
"Мы не багатыя прыроднымі рэсурсамі, затое маем магутны інтэлектуальны патэнцыял, талковых спецыялістаў, — гаварыў Лукашэнка. — Аднак пакуль у нашай краіне, як бы вас не пакрыўдзіць, няма прыкметных дасягненняў ні ў адным з высокатэхналагічных напрамкаў. Тое, што вы паказалі сёння на выставе, — гэта важна і выдатна. У дадзеным выпадку я кажу пра прарыўныя напрамкі, маякі, на якія мы павінны арыентавацца, ідучы наперад".
Фота — ria.ru