Лукашэнка правядзе кароткатэрміновы адпачынак у Сочы

Лукашэнка правядзе кароткатэрміновы адпачынак у Сочы

Аляксандр Лукашэнка правядзе кароткатэрміновы адпачынак у Сочы. Пра гэта ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" распавяла прэс-сакратар кіраўніка Беларусі Наталля Эйсмант.

Як паведамляла Еўрарадыё, 31 студзеня беларускі кіраўнік правёў гутарку з прэм'ер-міністрам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым.

Па словах Эйсмант, у Сочы Лукашэнка апрабаваў гарналыжныя трасы і прыняў рашэнне застацца на кароткачасовы адпачынак. Сярод іншага, ён апрабуе спартыўныя комплексы, пабудаваныя там беларусамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі