Лукашэнка расказаў, як адзначыць Новы год

Лукашэнка расказаў, як адзначыць Новы год

Аляксандр Лукашэнка падчас знаходжання ў Санкт-Пецярбургу расказаў расійскім журналістам, як адзначыць Новы год. "Буду дома, піць не буду,цытуе словы беларускага кіраўніка life.ru. — Не таму што я непітушчы, а таму што ў святы, калі ўсе адпачываюць, у мяне ёсць жалезнае правіла: на працягу гэтага тэрміну не піць, не есці, быць на варце".

Па словах Лукашэнкі, у тыя ж навагоднія святы, калі людзі "бестурботныя", звычайна "вельмі шмат узнікае непрадбачаных абставінаў і пытанняў". Часам для іх вырашэння падключаецца непасрэдна кіраўнік дзяржавы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі