Лукашэнка сабраўся з афіцыйным візітам у Маскву

Лукашэнка сабраўся з афіцыйным візітам у Маскву

16 лістапада Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расіі ў Беларусі Аляксандрам Сурыкавым. Дыпламат перадаў кіраўніку Беларусі ад імя расійскага прэзідэнта запрашэнне наведаць Расію з афіцыйным візітам.

Лукашэнка прыняў запрашэнне і свой першы пасля прэзідэнцкіх выбараў візіт мае намер здзейсніць у Расію. "Гэта правільна будзе, што пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, як звычайна, я наведваю не чужую мне Расію, як бы камусьці не падабалася. Думаю, гэта будзе правільна, і гэта адказ на многія пытанні", — перадае БЕЛТА словы кіраўніка Беларусі.

Ён падкрэсліў, што "гатовы да сур'ёзнай гутаркі на тэму беларуска-расійскіх адносін". Лукашэнка рыхтуецца не толькі да шэрагу сустрэч у двухбаковым фармаце па лініі Беларусь-Расія. "Мяркую, што і ў шматбаковым фармаце будзем сустракацца з іншымі прэзідэнтамі", — адзначыў ён.

Беларускі кіраўнік лічыць, што да будучай сустрэчы з Уладзімірам Пуціным можна будзе падкарэктаваць пэўныя "шурпатасці" ў двухбаковым супрацоўніцтве.

У адказ расійскі амбасадар падзякаваў Лукашэнку за тое, што той прыняў запрашэнне наведаць Расійскую Федэрацыю з афіцыйным візітам.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі