Лукашэнка загадаў вырашаць праблемы даўгабудаў "імем рэвалюцыі"

У панядзелак Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў кандыдатуру Віктара Лапцева на пасаду намесніка старшыні Мінгарвыканкама. Падчас прызначэння новага чыноўніка кіраўнік дзяржавы загадаў яму вырашаць усе пытанні з даўгабудамі ў сталіцы "імем рэвалюцыі".

"Імем рэвалюцыі, нягледзячы ні на каго, вы гэтую праблему павінны вырашаць. Ёсць той, хто плаціць. Я ўпэўнены, што людзі плацяць сумленна, па дамове. Ёсць тыя, хто павінен будаваць. Баюся, што там праблемы, у будаўнікоў. Імем рэвалюцыі вы павінны вырашыць гэтыя пытанні! У адваротным выпадку — я проста хачу паўтарыць, усе сядуць!" —  перадае interfax.by словы Лукашэнкі.

Па яго словах, кіраўнікі адміністрацый нічым у Мінску не займаюцца. Таму Лукашэнка запатрабаваў прымусці працаваць гэтых чыноўнікаў.

У сваю чаргу, Лапцеў паведаміў кіраўніку Беларусі, што ў Мінску будуецца 172 дамы. Чатыры дамы з'яўляюцца праблемнымі, яшчэ каля 15 таксама могуць быць праблемнымі.

Фота — president.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі