Лукашэнка застаецца ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах да 5 лістапада

Лукашэнка застаецца ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах да 5 лістапада

Аляксандр Лукашэнка застаецца ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах да 5 лістапада. Як паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка, застацца на некалькі дзён пасля рабочага візіту яго запрасіў спадчынны прынц Абу-Дабі, ён жа намеснік вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі ААЭ шэйх Мухамед бен Заід аль-Нахаян. Заключную сустрэчу Лукашэнкі з кіраўніцтвам Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў прызначылі на суботу, 5 лістапада. На ёй падвядуць вынікі візіту, абмяркуюць сумесныя праекты. Чым кіраўнік Беларусі будзе займацца 4 лістапада, не паведамляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі