Лукашэнка зняў з пасадаў Якубовіча, Давыдзьку і Казіятку

Лукашэнка зняў з пасадаў Якубовіча, Давыдзьку і Казіятку

6 лютага Аляксандр Лукашэнка замяніў кіраўнікоў шэрагу агульнадзяржаўных СМІ, інфармуе БЕЛТА.

Змяніўся кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі: замест Генадзя Давыдзькі яе ўзначаліў Іван Эйсмант. Як вядома, Давыдзька нядаўна ўзначаліў грамадскае аб'яднанне "Белая Русь". Новы кіраўнік БТ — муж Наталлі Эйсмант, прэс-сакратаркі кіраўніка дзяржавы.

Пасаду галоўнага рэдактара газеты "СБ. Беларусь сегодня" замест Паўла Якубовіча зойме Дзмітрый Жук — да апошняга часу ён узначальваў інфармацыйнае агенцтва БЕЛТА. 

Тэлеканалам СТВ замест Юрыя Казіяткі будзе кіраваць Ігар Луцкі. Дагэтуль ён быў першым намеснікам міністра інфармацыі. 

Давыдзька — пра сваё звальненне: Я шчаслівы, любая пасада карацейшая за жыццё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі