Ля берагоў Даніі затрымалі расійскае судна з п’яным экіпажам

Ля берагоў Даніі затрымалі расійскае судна з п’яным экіпажам

Ля берагоў Даніі затрымалі расійскі сухагруз “Іван Баброў”, экіпаж якога быў п’яны. Судна ішло з Іпсвіча ў Рыгу. У праліве Эрэсун сухагруз адхіліўся ад курса і стаў небяспечна манеўраваць, піша meduza.io

Падчас сеансу сувязі афіцэр дацкай выратавальнай службы западозрыў, што расійскія маракі нецвярозыя. Тады на судна накіравалася паліцыя. Яна і высветліла, што капітан “Івана Баброва”, яго першы памочнік і інжынер сапраўды п’яныя. Іх затрымалі. Усяго на борце было 9 чалавек.

Цяпер сухагруз стаіць у порце Хёльсінгер, а ў амбасадзе Расіі ў Даніі не каментуюць інфармацыю пра інцыдэнт.

Фота: vistanews.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі