Пасля пратэстаў расійскіх дальнабойшчыкаў штрафы для іх рэзка знізілі
Расійская Дзярждума ўхваліла ў трэцім чытанні закон, які рэзка зніжае штрафы на неаплату праезду вялікагрузных аўтамабіляў па федэральных трасах. У новай версіі закона штраф складае 5 тысяч рублёў за першае парушэнне і 10 тысяч рублёў за паўторнае.
На сёння сума штрафу складае 450 тысяч рублёў за першае парушэнне і мільён рублёў за паўторнае.
Штрафы вырашылі знізіць пасля пачатку акцыяў пратэсту дальнабойшчыкаў амаль па ўсёй Расіі.
З 15 лістапада там увялі плату за праезд аўтамабіляў масай болей за 12 тон па федэральных трасах. Перавозчыкі палічылі аплату празмернай і гэта выклікала вялікую незадаволенасць. Дальнабойшчыкі правялі ў шэрагу рэгіёнаў Расіі акцыю “Слімак”, падчас якой фактычна блакавалі рух па трасе, бо ехалі з хуткасцю 10-20 кіламетраў на гадзіну, піша meduza.io
Фота: lenta.ru