Ля Віслы будзе гучна: беларусы зноўку правядуць у Варшаве Hučna Fest — эфір
Афіша Hučna Fest
29 чэрвеня ў Варшаве на беразе Віслы пройдзе чарговы вялікі Hučna Fest з сучаснай літаратурай і мастацтвам, актуальнай беларускай музыкай і актывізмам. Арганізатар фэсту — Free Belarus Center, а Беларускі ПЭН ладзіць на фэсце літаратурную сцэну “Бліжэй да цябе”. Сёлета яна прысвечаная беларускай жаночай і квір-літаратуры. Паводле традыцыі, не абыдзецца фэст і без музычнай сцэны. Рыхтуйцеся атрымліваць асалоду, бо выступяць “Разбітае сэрца пацана”, LEIBONIK, NOCHY і Syndrom Samazvanca.
Ці здолелі беларускія творцы за чарговы год у эміграцыі стварыць столькі цікавостак, што для іх дэманстрацыі трэба ладзіць цэлы фэст? Што цікавага рыхтуюць арганізатары Hučna Fest і ці толькі літаратурнымі прэзентацыя і музыкай абмяжуецца імпрэза? Ці лёгка ў замежжы ладзіць свой фэст і ці можна беларускай культурай зацікавіць не толькі беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць сяброўка Каардынацыйнай рады, кіраўніца Free Belarus Center Паліна Бродзік і паэтка, старшыня беларускага ПЭН-цэнтра, сябра аргкамітэта “Прадмовы” Таццяна Нядбай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.